Пацярпелы з-за атакі дрона беларус вярнуўся дадому з Бранскай вобласці

Грамадзянін Беларусі, які пацярпеў у выніку ўдару беспілотніка па аўтамабілі ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці РФ, вярнуўся дадому. Пра гэта паведамілі ў МЗС.

Ён самастойна вярнуўся на тэрыторыю Беларусі 12 лістапада.

Нагадаем, учора паведамлялася, што грамадзяніна Беларусі дастаўлялі ў Злынкаўскую ЦРБ для аказання медыцынскай дапамогі. Усяго ў інцыдэнце пацярпелі тры чалавекі.