Пачобут вярнуўся з Беларусі ў Польшчу

Былы палітвязень, журналіст Анджэй Пачобут вярнуўся з Беларусі ў Польшчу. Пра гэта паведамляе Gazeta Wyborcza, карэспандэнты якой сустракалі калегу на памежным пераходзе ў Кузніцы.

Пачобут адправіўся ў тыднёвую паездку ў Беларусь у мінулы аўторак, 8 верасня. За тыдзень ён пабываў у Гродне, Мінску, Ваўкавыску, Воранаўскім раёне і іншых месцах. Анджэй Пачобут сустрэўся з прадстаўнікамі Саюза палякаў Беларусі.

Нагадаем, беларускі журналіст польскага паходжання Анджэй Пачобут быў затрыманы ў сакавіку 2021 года. У лютым 2023 года яго прыгаварылі да васьмі гадоў пазбаўлення волі па абвінавачаннях у распальванні варожасці і закліках да санкцый. У красавіку 2026 года журналіста вызвалілі ў рамках абмену па схеме «5 на 5» і перадалі Польшчы.

Пасля вызвалення ў красавіку 2026 года ў рамках абмену зняволенымі Анджэй Пачобут неаднаразова заяўляў пра намер вярнуцца ў Беларусь. Пры вызваленні ён атрымаў беларускі пашпарт і запэўненні ў магчымасці вярнуцца ў краіну.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!