Пачобут па відэасувязі пагутарыў з палякамі Беларусі

Былы палітвязень Анджэй Пачобут змог звярнуцца да палякаў Беларусі, праўда, пакуль па відэасувязі. Ён апублікаваў у сетцы Х ролік са сустрэчы, якую праводзіла Анжаліка Борыс. Пачобута падключылі па відэасувязі.

“Нашы ў Мінску. Сёння мне ўдалося з імі ўбачыцца і выступіць перад імі. Яны чакаюць мяне. Мы шмат перажылі разам, і наперадзе нас чакае яшчэ шмат усяго. Польскасць на гэтых шыротах ніколі не была простай справай. Акрамя Саюза палякаў у польскай меншасці няма нікога, хто б абараняў яе інтарэсы”, – пракаментаваў ён відэа.

Нагадаем, Анджэй Пачобут, адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі, быў вызвалены на мінулым тыдні ў выніку абмену. Зараз ён знаходзіцца ў Польшчы, аднак не пакідае планаў вярнуцца ў Беларусь. Паводле яго слоў, падчас абмену ён атрымаў запэўненні ад беларускіх чыноўнікаў, што можа вярнуцца назад.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!