Фота: t.me/viasna96.
У Беларусі вынеслі жорсткі прысуд у справе незалежнай барысаўскай арт-прасторы «Склад бутэлек». 14 верасня палітвязняў Сяргея Салаша і Дзмітрыя Бабіцкага асудзілі да 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму кожнага, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Апроч пазбаўлення волі, суд прызначыў абодвум штрафы — па 800 базавых велічыняў (36 000 рублёў) з кожнага, а таксама пастанавіў спагнаць з іх нібыта «даход, атрыманы злачынным шляхам» у буйным памеры.
Формай для крымінальнага пераследу стала сама дзейнасць барысаўскай арт-прасторы «Склад бутэлек», якую КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» у пачатку снежня 2025 года.
Паводле інфармацыі правоабаронцаў:
Абодвух фігурантаў утрымлівалі пад вартай дзевяць месяцаў да вынясення прысуду.
Справа «Склада бутэлек» — гэта чарговы эпізод сістэмнага знішчэння незалежнай культурнай і грамадскай інфраструктуры ў беларускіх рэгіёнах. Рэжым працягвае крыміналізаваць любыя непадкантрольныя дзяржаве асяродкі і крэатыўныя прасторы, прыраўноўваючы культурніцкую дзейнасць да «экстрэмізму».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram