Паўночная Карэя сёння выпусціла каля дзясятка балістычных ракет у кірунку Японскага мора. Пра гэта паведамляе Yonhap са спасылкай на паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў. Гаворка ідзе пра ракеты малой далёкасці.
Ракеты былі запушчаныя з раёна Вонсана. Паўднёвакарэйская армія аналізуе параметры іх палёту і іншыя характарыстыкі.
Папярэдні раз КНДР выпрабоўвала тактычныя балістычныя ракеты 12 кастрычніка.