Паўднёвая Карэя адклікае пасла ва Украіне

Паўднёвая Карэя адклікае свайго пасла ва Украіне на фоне спрэчкі паміж Сеулам і Кіевам аб перадачы паўночнакарэйскіх палонных Паўднёвай Карэі, піша Yonhap.

«Мы спадзяёмся на найхутчэйшае ўрэгуляванне ўсіх нявырашаных пытанняў паміж дзвюма краінамі і з гэтай мэтай працягнем кансультацыі з украінскім бокам», — заявіў 8 кастрычніка МЗС Паўднёвай Карэі.

6 кастрычніка кіраўнік карэйскага МЗС Чо Хён заявіў, што Карэя атрымала прабачэнні ўкраінскага боку, але «не на тым узроўні, якога мы чакалі».

Нагадаем, канфлікт узнік пасля таго, як Уладзімір Зяленскі на Генасамблеі ААН заявіў, што Украіна перадала Паўднёвай Карэі двух захопленых у палон паўночнакарэйцаў. Сеул абвінаваціў Кіеў у разгалошванні інфармацыі насуперак дамоўленасцям. Сакрэтнасць была неабходная дзеля бяспекі саміх палонных і іх сваякоў.