Терминал в Корощине. Фото: www.pkgsa.pl
У тэрмінале Карошчын на польска-беларускай мяжы затрымалі п’янага беларуса за рулём грузавога аўтамабіля, паведамляе мытная служба Польшчы.
Аўтамабіль уязджаў з Беларусі ў Польшчу. Польскіх мытнікаў насцярожыла манера кіравання кіроўцы на дагляднай рампе. Падышоўшы бліжэй, яны адчулі пах алкаголю.
Беларусу не дазволілі працягнуць рух і перадалі яго паліцэйскім. Праверка на алкатэстары паказала каля 3 праміле алкаголю.
Беларусу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.