Фото: t.me/supernova_plus
11 лістапада Украіна атакавала нафтаперапрацоўчы завод у Омску, паведамляюць украінскія тэлеграм-каналы.
На НПЗ пачаўся пажар. Завод знаходзіцца за 2500 км ад Украіны.
Омскі НПЗ — найбуйнейшы НПЗ у Расіі, здольны перапрацоўваць больш за 21 млн т нафты за год.
Украіна ўжо атакавала НПЗ у Омску ў ліпені і кастрычніку гэтага года.