Скриншот видео
Аляксандр Лукашэнка прадэманстраваў валоданне прыёмамі самаабароны, расказаў, як правільна абараняцца ад удару нажом, і расказаў пра сустрэчу з самбістам у дзяцінстве.
Падчас візіту ў Верхнядзвінскі раён Лукашэнку паказалі, як байцы атрадаў народнага апалчэння асвоілі прыёмы рукапашнага бою.
«Гэта мужыку і трэба. Горш ад гэтага не будзе», — пракаментаваў Лукашэнка.
Лукашэнка не ўтрымаўся, каб не даць некалькі каштоўных парад, і расказаў, як яму ў дзяцінстве выкруціў руку самбіст.
«Вось я назіраў уважліва. Ты іх навучы змагацца супраць нажа знізу. Калі ён правай рукой б’е знізу, перахопліваеш, выкручваеш руку, і ўсё, і туды яго. Гэта першы прыём, які мне паказаў у дзяцінстве ў вёсцы адзін самбіст: «Ну давай, ну бі мяне». Ён мне закруціў руку, а потым як шваркнуў мяне наперад. Вывіхнуў мне плячо. Таму я з таго часу гэта памятаю. Але супраць удару знізу трэба ўмець абараняцца», — заявіў Лукашэнка і паказаў, як правільна выкручваць руку праціўніку.
«Ад страху, чалавек з нажом ён заўсёды ідзе на цябе. Пакуль ён там руку падыме — гэта доўга. Ён паспее зрэагаваць. А вось ён знізу б’е — вось трэба яму выламаць руку і ўсё, выкруціць», — параіў Лукашэнка.