Новы пасол Венесуэлы прыступіў да працы ў Беларусі

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 6 лістапада прыняў копіі даверчых грамат ад пасла Венесуэлы ў Беларусі Мануэля Энрыке Касцільё Рэнхіфа.

На сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах і пацвердзілі гатоўнасць да працягу міждзяржаўнага дыялогу і нацэленасць на рэалізацыю сумесных праектаў, паведамляе МЗС Беларусі.