Один из вариантов проекта. Изображение: goszakupki.by
На вуліцы Макаёнка ў Мінску збіраюцца пабудаваць новы будынак Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. Запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе на выбар генеральнай праектнай арганізацыі для праектна-вышукальных работ апублікавана на сайце goszakupki.by.
Арыенціровачны кошт праектна-вышукальных работ складае 1,31 млн рублёў. Праектныя работы плануецца выканаць з 29 кастрычніка 2026 года па 31 мая 2027 года. Фінансаваць іх збіраюцца за кошт уласных сродкаў НДТРК.
Архітэктурна-планіровачная канцэпцыя падрыхтаваная інстытутам «Белдзяржпраект» у 2026 годзе і прадугледжвае ўзвядзенне трохпавярховага будынка памерамі 59,5 × 74,7 м, злучанага з дзеючым корпусам пераходнай галерэяй.
У праекце прадугледжаныя здымачныя павільёны, два складскія памяшканні, службовыя і дадатковыя ўваходы. Перад галоўным уваходам — паркоўка на 20 аўтамабіляў.
Запрашэнне да ўдзелу ў конкурсе было размешчана 15 кастрычніка. Прыём прапаноў завяршыўся 20 кастрычніка, цяпер яны знаходзяцца на разглядзе.