Новашахцінскі НПЗ спыніўся пасля атакі дронаў

Новашахцінскі завод нафтапрадуктаў у Растоўскай вобласці спыніўся пасля налёту беспілотнікаў. Пра гэта паведаміў губернатар расійскага рэгіёна Юрый Слюсар.

Паводле яго слоў, атака працягвалася шэсць гадзін і была камбінаванай: прымяняліся ракеты. Наступствы начной атакі ліквідуюцца.

Усяго над Растоўскай вобласцю, паводле інфармацыі расійскага боку, былі збітыя і падаўленыя сродкамі РЭБ больш за 80 беспілотнікаў.

Новашахцінскі завод не першы раз спыняецца пасля налётаў. У жніўні таксама паведамлялася пра прыпыненне яго працы.