Нобелеўская прэмія па літаратуры 2026 года прысуджана канадскай пісьменніцы Эн Карсан.
Яна ўдастоілася ўзнагароды «за яе смелую і наватарскую літаратурную спадчыну, якая ў гульнявым дыялогу з класічнай традыцыяй стварыла новыя формы сучаснай літаратуры».
Эн Карсан – аўтар раманаў «Аўтабіяграфія чырвонага», «Горка-салодкі эрас», «Nox». Таксама вядомая перакладамі твораў старажытнагрэчаскіх і старажытнарымскіх аўтараў.
«На працягу ўсяго свайго творчага шляху Карсан лёгка і нязмушана даследуе магчымасці пісьма, надаючы асаблівае значэнне літаратурнаму эскізу як форме творчасці. …Яе супрацоўніцтва з мастакамі і харэографамі, а таксама з рэжысёрамі оперы і тэатра дэманструе свабоду, з якой яна ставіцца да літаратурных чаканняў і сістэм правілаў. Менавіта гэта абумовіла выбітнае значэнне, якое яе творчасць з 1990-х гадоў набыла для міжнароднай мастацкай і літаратурнай сцэны», — адзначае Нобелеўскі камітэт.