Скриншот видео
Некаторыя селеры Wildberries пераехалі з Расіі ў Беларусь на фоне атак на лагістычныя цэнтры кампаніі. Пра гэта ў інтэрв’ю УДТРК распавяла кіраўніца маркетплейса Таццяна Кім.
“Камусьці мы прапанавалі пераехаць у Беларусь. Я ведаю, што некаторыя хлопцы паехалі з Расіі, там сталі працаваць. Мы ўсім дапамагаем, вядома”, — адзначыла яна.
Трэба адзначыць, што сёлета Wildberries увёў у эксплуатацыю буйны ТЛЦ, размешчаны ў індустрыяльным парку “Вялікі камень” пад Мінскам.
Кім таксама распавяла, што кампанія перабудавала лагістыку. Цяпер у яе не засталося вялікіх складоў. Іх вернуць да працы, калі сітуацыя стане больш стабільнай. Паводле слоў Кім, у кампаніі засталіся тыя склады, якія будаваліся і якія планавалася ўводзіць у эксплуатацыю.
Таксама маркетплейс стаў часцей выкарыстоўваць схему працы, пры якой прадавец захоўвае тавары на ўласным складзе або ў фулфілмент-аператара, а не на вялікіх складах.
Нагадаем, летам і ў пачатку восені УСУ паразілі больш за дзясятак буйных складоў маркетплейса. Частка з іх выгарэла цалкам у выніку ўдараў беспілотнікаў.