Навакуйбышаўскі НПЗ трапіў пад удар беспілотнікаў

Навакуйбышаўскі НПЗ трапіў пад удар беспілотнікаў. Пра гэта паведамляюць украінскія маніторынгавыя каналы.

Губернатар Самарскай вобласці Вячаслаў Фядорышчаў пакуль толькі пацвердзіў налёт беспілотнікаў, не ўдакладняючы яго наступствы.

Мясцовыя жыхары тым часам публікуюць у інтэрнэце фатаграфіі і відэаролікі пажару. Украінскія маніторынгавыя каналы на падставе гэтых матэрыялаў робяць выснову, што гарыць НаваКуйбышаўскі НПЗ. Ён уваходзіць у групу “Раснафта”. Яго магутнасць складае 8,8 млн т нафты за год.

Фота: Exilenova+
Фота: Exilenova+
Фота: Exilenova+
Фота: Exilenova+