НАУ возьме ўдзел у 35-м Эканамічным форуме ў Карпачы

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне стала афіцыйным інстытуцыйным партнёрам 35-га Эканамічнага форуму, які пройдзе 8-10 верасня ў польскім Карпачы.

Эканамічны форум праводзіцца ў Польшчы штогод з 1992 года і лічыцца адным з найбуйнейшых палітыка-эканамічных мерапрыемстваў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Сёлета арганізатары чакаюць больш за 6 nsczx удзельнікаў. У праграме запланавана звыш 500 панэльных дыскусій, прысвечаных эканоміцы, палітыцы, дыпламатыі, бяспецы, навуцы, адукацыі, медыцыне, культуры і іншым тэмам.

У працы форуму возьмуць удзел кіраўнік НАУ і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, а таксама спікер Каардынацыйнай рады і намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан.

«Мы штогод бяром удзел у Эканамічным форуме, і для нас гонар быць афіцыйным інстытуцыйным партнёрам найбуйнейшага палітыка-эканамічнага мерапрыемства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе трэці год запар. Як і заўсёды, падчас усіх выступленняў, сустрэч і інтэрв’ю на палях форуму мы будзем акцэнтаваць увагу партнёраў і сітуацыі ў Беларусі і на тым, як можна вырашыць крызіс, які склаўся ў нашай краіне», – заявіў Латушка.

«Важна, што ў рамках нашага ўдзелу ў Форуме мы актыўна сустракаемся з міжнароднымі экспертамі, абменьваемся меркаваннямі і ацэнкамі. Наша экспертыза па Беларусі запатрабаваная, пра што сведчыць удзел у панэлях, звязаных са знешняй палітыкай, рэгіянальнай бяспекай», – адзначыў Брухан.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!