У ізалятары часовага ўтрымання Докшыцкага РАУС Віцебскай вобласці выявілі цела мужчыны, піша «Наша Ніва».
Паводле інфармацыі выдання, трагедыя адбылася некалькі дзён таму ў будынку раённага аддзела міліцыі. Мужчыну змясцілі ў камеру ізалятара часовага ўтрымання, а ў тую ж ноч ён, як мяркуецца, павесіўся на ўласных штанах, гаворыцца ў матэрыяле.
Паводле непацверджаных даных, загінуламу было 60 гадоў, ён жыў у аграгарадку Параф’янава Докшыцкага раёна.
Пакуль невядома, па якой прычыне мужчына знаходзіўся ў ізалятары, ці быў ён затрыманы ў рамках крымінальнай або адміністрацыйнай справы.
Адзначаецца, што начальнік Докшыцкага РАУС падпалкоўнік Дзмітрый Курыленка быў прызначаны на пасаду 2 лістапада 2026 года. Такім чынам, трагедыя адбылася менш чым праз два тыдні пасля яго прызначэння.