Нарвегія і Вялікабрытанія перашкодзілі РФ выпрабаваць сродкі супраць падводных кабеляў

Нарвегія і Вялікабрытанія ў красавіку абвясцілі пра раскрыццё расійскай аперацыі ў Арктыцы. Падрабязнасці тады не паведамляліся, аднак Reuters удалося высветліць іх праз некалькі месяцаў.

Як паведамляе агенцтва са спасылкай на дзве ананімныя крыніцы, расійскія караблі адпрацоўвалі прымяненне сродкаў супраць падводных кабеляў. Для гэтага выкарыстоўваліся глыбакаводныя падводныя апараты.

Падчас сумеснай аперацыі Вялікабрытаніі, Нарвегіі і ЗША судны былі высачаныя ў моры. Іх прымусілі пакінуць раён. Яны не змаглі завяршыць вучэнне.

Агенцтва адзначае, што два падводныя валаконна-аптычныя кабелі даўжынёй 1400 км злучаюць Шпіцберген з Нарвегіяй. Яны пракладзены на глыбіні да 2700 метраў. Па іх перадаюцца велізарныя аб’ёмы спадарожнікавых даных, якія загружаюцца на наземную станцыю спадарожнікавай сувязі SvalSat, найбуйнейшую ў свеце і ўваходзячую ў сетку блізкага космасу НАСА.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!