Фото: Venti Views / Unsplash.com
Каціроўка найбліжэйшага ф’ючарса на нафту маркі Brent сёння раніцай зноў перавысіла 90 долараў за барэль.
Ф’ючарс таргаваўся на ўзроўні да 90,97 долара за барэль. Нафта падаражэла на фоне новага абмену ўдарамі паміж ЗША і Іранам. Да гэтага яны ўстрымліваліся ад іх амаль месяц.
Таксама паведамляецца, што марскі трафік у Армузскім праліве ў апошнія дні скараціўся да мінімуму.