Нацбанк выпусціць залатую манету «Славянка»

Нацыянальны банк Беларусі з 20 кастрычніка выпусціць у абарачэнне залатую інвестыцыйную манету «Славянка» 2026 года выпуску.

Намінал манеты складае 100 рублёў, проба сплаву 999,9, маса 15,55 грама, дыяметр 27,9 мм. Тыраж складзе 1 тысячу асобнікаў. Манета адчаканена на гомельскім прадпрыемстве «Крышталь». Пра дату паступлення ў продаж у Нацбанку паабяцалі паведаміць дадаткова.

У той жа дзень у абарачэнне паступяць дзве манеты серыі «Беларускі народны касцюм», прысвечаныя «Старадарожскаму строю». Сярэбраная манета мае намінал 20 рублёў, масу 33,63 грама, пробу 925 і тыраж 3 тысячы асобнікаў. Медна-нікелевая манета наміналам 1 рубель важыць 30 грамаў, яе дыяметр складае 50 мм, тыраж таксама складзе 5 тысяч асобнікаў.

Акрамя таго, 8 кастрычніка ў касы Нацбанка паступяць 6 біметалічных памятных манет серыі «Гісторыя беларускага машынабудавання»: «Грузавік», «Камбайн», «Самазвал», «Трактар», «Тралейбус» і «Цягач». Камплект з шасці манет у блістарнай упакоўцы будзе каштаваць 75 рублёў. Пры куплі паштучна цана адной манеты складзе 14 рублёў. Набыць іх можна будзе ў касах Нацбанка ў Мінску на вуліцы Талстога, 6.

У мінулым годзе Нацбанк выпускаў дзве «Славянкі»: адну наміналам 50 рублёў, а другую — 100 рублёў.

Сёлета ў красавіку Нацбанк Беларусі выпусціў у абарачэнне інвестыцыйную манету «Славянка» 2026 года наміналам 50 рублёў, выкананую з золата, а ў чэрвені – з срэбра наміналам 20 рублёў.

Фота: t.me/pressnbrb