Нацбанк выпусціць памятныя манеты «Бацька» і «Піліпка-сынок»

Нацыянальны банк Беларусі анансаваў выпуск у абарачэнне дзвюх новых памятных манет.

23 лістапада будуць выпушчаныя манеты «Бацька» і «Піліпка-сынок».

Манета «Бацька» выходзіць у серыі «Дрэва жыцця». Яна будзе прадстаўлена ў трох варыянтах:

  • сярэбраная наміналам 50 рублёў, масай 67,20 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 50,00 мм, тыражом 599 штук;
  • сярэбраная наміналам 20 рублёў, масай 33,65 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, тыражом 1 600 штук;
  • медна-нікелевая – наміналам 1 рубель, масай 20,00 г, дыяметрам 37,00 мм, тыражом 2 500 штук.

Манета «Піліпка-сынок» уваходзіць у серыю «Беларускія народныя казкі».

Будуць прапанаваныя два варыянты:

    • сярэбраная – наміналам 50 рублёў, масай 62,20 г, пробай сплаву 999, дыяметрам 50,00 мм, тыражом 1 500 штук;
    • медна-нікелевая – наміналам 1 рубель, масай 78,00 г, дыяметрам 50,00 мм, тыражом 3 000 штук.
Выява: Нацбанк