Паскоранага зніжэння працэнтных ставак у 2027 годзе чакаць не варта. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Аляксандр Ягораў. Паводле яго слоў, інфляцыйныя чаканні насельніцтва зніжаюцца, яны ўжо блізкія да рэальнага ўзроўню інфляцыі.
“На падставе апытанняў мы ўбачылі, што чаканні знізіліся прыкладна на 3-4 працэнтныя пункты адносна таго, што было летась. Гэта і дазволіла забяспечыць зніжэнне працэнтных ставак для таго, каб у рэальным выражэнні адносна інфляцыйных чаканняў яны засталіся прыкладна на тым жа ўзроўні, што і летась”, – сказаў ён.
У наступным годзе паскоранага зніжэння ставак не чакаецца.
“Цяпер узровень інфляцыйных чаканняў ужо даволі набліжаны да агульнага ўзроўню інфляцыі. Адпаведна, такога паскоранага зніжэння працэнтных ставак у 2027 годзе, напэўна, чакаць не варта”, – сказаў ён, перадае БелТА.