Фото: Reform.by
Нацыянальны банк апублікаваў пералік сістэмна значных банкаў на 2027 год. Ён не змяніўся ў параўнанні з дзейным сёлета.
У першую групу значнасці ўключаны «ААБ Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Прыёрбанк», «Альфа-Банк» і “Сбер Банк”
У другую групу значнасці ўвайшлі «Белгазпрамбанк», «Белінвестбанк», «Банк БелВЭБ», «МТБанк», “Банк ВТБ (Беларусь)”, «БНБ-Банк».
“Сбер Банк” рашэннем рэгулятара вернуты з другой у першую групу сістэмнай значнасці. Да гэтага ён быў пераведзены з першай у другую групу ў 2025 годзе.
«Банкі, аднесеныя да ліку сістэмна значных, павінны забяспечыць выкананне нарматываў дастатковасці нарматыўнага капіталу, значэнне якіх вызначаецца з улікам буфера сістэмнай значнасці. У названых банках саветам дырэктараў (наглядальным саветам) з ліку яго членаў і работнікаў банка павінен быць сфарміраваны камітэт па ўзнагароджаннях, які ўзначальвае незалежны дырэктар», — патлумачылі ў прэс-службе Нацбанка.