Нацбанк не стаў мяняць стандартную рызыку па крэдытах на кастрычнік

Нацбанк Беларусі вырашыў не мяняць значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі на кастрычнік. Да гэтага на працягу чатырох месяцаў рэгулятар зніжаў стандартную рызыку.

У кастрычніку будуць дзейнічаць наступныя нарматывы:

  • па новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання ад года да трох гадоў — 12,6% гадавых (-0,3 п.п.);
  • па новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання больш за тры гады — 14,5% гадавых (-0,12 п.п.);
  • для новых інвестыцыйных крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных), — 10,45% гадавых (-0,25 п.п.);
  • для новых крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных, інвестыцыйных), — 11,79% гадавых (-0,21 п.п.);
  • для новых крэдытаў, прадастаўленых фізічным асобам (за выключэннем ільготных), — 17,65% гадавых (-0,18 п.п.).

Банкі, якія перавышаюць разліковыя велічыні стандартнай рызыкі, павінны выконваць павышаныя рэгулятарныя патрабаванні ў галіне дастатковасці капіталу, фарміравання спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых страт і фарміравання фонду абавязковых рэзерваў. Такім чынам, паказчык ускосна ўплывае на кошт крэдытаў у краіне.