Старшыня праўлення Банка Расіі Эльвіра Набіуліна, выступаючы ў расійскай Дзярждуме, прызнала, што ўдары беспілотнікаў УСУ паўплывалі на тэмпы росту ВУП краіны.
“Па галінах карціна адрозніваецца, але ў цэлым у другой палове года эканоміка выйшла на ўзыходзячую траекторыю. Мы чакаем, што па выніках года ВУП вырасце ў межах 1%, і гэта нават нягледзячы на выбыццё вытворчых магутнасцяў у асобных галінах у выніку атак. Калі б не гэты фактар, рост эканомікі сёлета, вядома, быў бы вышэй”, – сказала яна.
Паводле яе слоў, рост расійскай эканомікі падтрымлівае “машынабудаванне, у тым ліку галіны абаронна-прамысловага комплексу”, а таксама павелічэнне даходаў і спажывання грамадзян. На яе думку, тэмпы росту расійскай эканомікі павінны вырасці, калі гэтаму не перашкодзіць вайна, якую РФ вядзе супраць Украіны.
“Апошнія даныя сведчаць пра тое, што далей тэмпы эканамічнага росту будуць паступова павялічвацца. Вядома, многае залежыць ад тэрміну аднаўлення вытворчых магутнасцяў, якія пацярпелі ад атак. Урад і бізнес робяць максімум магчымага, каб аднавіць і абараніць аб’екты як мага хутчэй”, – сказала яна.