Алесь Беляцкий, Владимир Лабкович и Валентин Стефанович в суде 5 января 2022 г. Фото: БелТА
На волю выйшлі палітвязні Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Уладзімір Лабковіч — юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна», каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У 2023 годзе Уладзіміра Лабковіча прыгаварылі да 7 гадоў калоніі па «справе «Вясны». Праваабаронцаў прызналі вінаватымі ў кантрабандзе, здзейсненай арганізаванай групай, і фінансаванні групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.
Валянцін Стэфановіч — намеснік старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. У сакавіку 2023 года яго прыгаварылі да 9 гадоў калоніі па «справе «Вясны». Суддзя прызнала яго, а таксама Алеся Бяляцкага, Уладзіміра Лабковіча і Дзмітрыя Салаўёва вінаватымі ў кантрабандзе, здзейсненай арганізаванай групай, і фінансаванні групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.
Нагадаем, раней стала вядома, што на волю выйшаў палітвязень і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі.