На пенсіянерку са Светлагорскага раёна завялі крымінальную справу за «абразу міліцыянераў»

У дачыненні да 72-гадовай пенсіянеркі са Светлагорскага раёна распачатая крымінальная справа па артыкуле аб публічнай абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Як заяўляе УУС Гомельскага аблвыканкама, жанчына размясціла ў сацсетках публікацыю, «якая змяшчае абразу ўчастковых інспектараў міліцыі Светлагорскага РАУС».