На беларуска-латвійскай мяжы выяўлена цела мужчыны «арабскай знешнасці», паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі. Яго знайшлі ў Браслаўскім раёне за 50 метраў ад мяжы 2 чэрвеня.
«Памежнікі выявілі сляды валачэння ад еўрапейскай памежнай агароджы ў бок месца знаходжання загінулага. Акрамя таго, спіраль Бруна, якая раней перакрывала брамку для жывёл, была дэмантаваная», — заяўляе ДПК.
На целе выяўлены сляды пабояў і прымянення электрашокера. Дакументаў і грошай пры загінулым не было.
Следчы камітэт праводзіць праверку.



🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!