На «Гродна Азоце» спыняць два цэхі

29 верасня прадпрыемства «Гродна Азот» у сувязі з рэвізіяй абсталявання спыніць работу цэха аміяк-3 і звязанага з ім цэха карбамід-3.

Пры спыненні і наступных пускавых аперацыях у цэху аміяк-3 на факельнай устаноўцы будзе спальвацца тэхналагічны газ.

«Гэтыя аперацыі могуць працягвацца некалькі сутак, пасля заканчэння аперацый спальванне тэхналагічнага газу на факельнай устаноўцы спыніцца», — паведамляе прэс-служба прадпрыемства.