Алексей Санчук. Источник фото: spring96.org
Былога палітвязня Аляксея Санчука выклікалі ў Следчы камітэт Савецкага раёна Мінска для правядзення следчых дзеянняў у якасці падазраванага. Позву на 13 кастрычніка ён атрымаў ужо пасля вызвалення і ад’езду з Беларусі, піша праваабарончы цэнтр “Вясна”.
На яго думку, крымінальную справу маглі распачаць паводле артыкула 422 Крымінальнага кодэкса Беларусі, які прадугледжвае адказнасць за ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду.
«Мяркуючы па ўсім, крымінальную справу распачалі паводле артыкула 422 КК Беларусі [ухіленне ад прэвентыўнага нагляду], паколькі я не з’явіўся ва ўстаноўлены законам тэрмін для пастаноўкі на ўлік у РУУС, што з’яўляецца падставай для крымінальнага пераследу», – паведаміў Санчук.
У 2020 годзе Аляксей Санчук уваходзіў у групу барабаншчыкаў, якія ўдзельнічалі ў дэманстрацыях і падтрымлівалі дух пратэстоўцаў. Сілавікі вырашылі, што Санчук з’яўляецца адным з арганізатараў акцый. Яго затрымалі 4 лістапада 2020 года і прысудзілі да 6 гадоў пазбаўлення волі. У пачатку ліпеня 2026 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, і неўзабаве пакінуў Беларусь.