На беларуска-літоўскай мяжы 27 мігрантаў трапілі ў фотапастку

Камера Літоўскага таварыства паляўнічых і рыбаловаў зняла групу мігрантаў, якая незаконна перайшла беларуска-літоўскую мяжу.

Камера ўсталявана ў Швянчонскім раёне каля месца прыкормкі дзікіх жывёл. Аднак раніцай 3 верасня на відэа трапілі не жывёлы, а 27 чалавек. Паляўнічыя неадкладна перадалі інфармацыю літоўскім памежнікам.

Мігрантаў затрымалі. Як паведаміў LRT прадстаўнік пагранслужбы Гедрус Мішуціс, яны не супраціўляліся і не спрабавалі ўцячы. Адзін чалавек прадставіўся грамадзянінам Турцыі, яшчэ адзін — грамадзянінам Пакістана. Астатнія сказалі, што з’яўляюцца грамадзянамі Самалі. Ні ў кога з затрыманых не было дакументаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!