Reform.news

МЗС Польшчы: сярод вызваленых сёння Анджэя Пачобута няма

Рэдакцыя Reform.news · 13 снежня 2025, 18:22

https://reform.news/be/mzs-polshchy-sjarod-vyzvalenyh-sjonnja-andzhjeja-pachobuta-njama/

Прэс-сакратар МЗС Польшчы Мацей Вевюр пацвердзіў вызваленне аднаго польскага грамадзяніна і паведаміў, што сярод вызваленых журналіста Анджэя Пачобута не было. Пра гэта ён напісаў у сетцы X.

“Мы рады, што сярод людзей, якія сёння вяртаюць сабе свабоду, знаходзяцца, у прыватнасці, польскі грамадзянін і Алесь Бяляцкі. Гэта важная і добрая навіна. Разам з партнёрамі мы паслядоўна працягваем дамагацца вызвалення Анджэя Пачобута”, — заявіў прэс-сакратар польскага МЗС.

Раней стала вядома, што сярод вызваленых 123 чалавек ёсць польскі грамадзянін Раман Галуза.

Рэклама

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *