Дзяржаўны мытны камітэт раскрыў схему ўхілення ад мытных плацяжоў пры ўвозе грузавых аўтамабіляў. Шкода ацэненая ў 470 тыс. рублёў.
Беларускі суб’ект гаспадарання ўвёз 10 грузавых аўтамабіляў, выкарыстоўваючы льготы для аўтамабільных грузаперавозчыкаў, прадастаўленыя ўказам №155. Нагадаем, перавозчыкі могуць увозіць грузавікі класа Еўра-5 і Еўра-6 без выплаты ўтылізацыйнага збору для выкарыстання іх у міжнародных перавозках.
Аднак суб’ект гаспадарання парушыў умовы ўказа і перадаў грузавікі трэцяй асобе.
Мытня канфіскавала транспартныя сродкі кампаніі. Распачатая крымінальная справа.