Мытня патлумачыла, як увезці ў Беларусь аўтамабіль маркі Skoda

Увоз аўтамабіляў маркі Skoda ў Беларусь забаронены з красавіка 2021 года. Аднак усё ж ёсць выключэнне, калі фізічная асоба можа ўвезці на тэрыторыю нашай краіны такую машыну.

Як патлумачылі ў Дзяржаўным мытным камітэце, ва ўказе аб увядзенні абмежавальных мер змяшчаецца пералік выключэнняў. Ён дапускае ўвоз аўтамабіляў Skoda, калі яны знаходзяцца ва ўласнасці фізічных асоб, якія перасяляюцца на пастаяннае месца жыхарства ў Беларусь.