Мытня ў лістападзе спыніла працу 10 нелегальных заправак каля мяжы

Беларускія мытнікі з пачатку лістапада выявілі ўжо 10 фактаў працы нелегальных заправак каля мяжы.

У Беларусі перавозчыкі з краін ЕС могуць ехаць ад мяжы толькі ў пункты перагрузкі/перачэпкі, а таксама запраўляцца на АЗС, вызначаных пастановай Саўміна. Пры гэтым цэны на такіх запраўках вышэйшыя, чым на іншых АЗС краіны. Гэтай розніцай і карыстаюцца прадпрымальныя беларусы, прапаноўваючы вадзіцелям замежных перавозчыкаў запраўку па больш нізкіх цэнах.

“Вадзіцелі карысталіся паслугамі грамадзян, якія арганізавалі «перасоўныя аўтазаправачныя станцыі». У якасці іх выступалі транспартныя сродкі, абсталяваныя ёмістасцямі для захоўвання гаручага аб’ёмам 1000 літраў, а таксама неабходным абсталяваннем для перапампоўкі паліва – помпамі, шлангамі і заправачнымі пісталетамі”, – расказалі ў ДМК.

Па ўсіх фактах пачаты адміністрацыйныя працэсы. Інфармацыя аб выяўленых парушэннях накіраваная ў кампетэнтныя органы. Бізнесу нелегальных запраўшчыкаў будзе дадзена прававая ацэнка.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК