Фото: ГТК
Беларускія мытнікі выявілі ў аўтамабілі грамадзяніна Беларусі тавары агульным коштам больш за 4 тысячы рублёў, якія ён не задэклараваў пры ўездзе з Польшчы, паведамляе ДМК.
Мужчына перасякаў мяжу праз пункт пропуску «Брузгі» на аўтамабілі Peugeot і выбраў зялёны калідор. Пры аглядзе мытнікі выявілі ў салоне аўтамабіля і яго полых прасторах аўтамабільныя запчасткі, касметычныя сродкі і іншыя тавары.
Тавары, а таксама аўтамабіль 2011 года выпуску канфіскаваныя да рашэння суда.
У дачыненні да мужчыны вынесена пастанова аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 4 арт. 15.5 КаАП за недэклараванне тавараў. Акрамя таго, распачаты адміністрацыйны працэс па ч. 2 арт. 15.1 КаАП за ўтойванне тавараў ад мытнага кантролю. Артыкул прадугледжвае магчымую канфіскацыю тавараў і аўтамабіля.