У Віцебску 33-гадовага мясцовага жыхара прысудзілі да 4,5 года пазбаўлення волі за махлярства. Мужчына выдаваў сябе за заснавальніка цюнінг-атэлье і браў з аўтаўладальнікаў перадаплату за рамонт машын і набыццё запчастак. Шкода склала 15 тысяч рублёў.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, з лютага па чэрвень 2026 года мужчына называўся выдуманымі імёнамі і ўваходзіў у давер да аўтаўладальнікаў. Ён атрымліваў ад кліентаў грошы, не маючы намеру выконваць абавязацельствы, а каб стварыць бачнасць выканання заказаў, адпраўляў кліентам фота- і відэасправаздачы з выявамі чужых аўтамабіляў.
Ад дзеянняў мужчыны пацярпелі 4 чалавекі. Атрыманыя грошы ён траціў на ўласныя патрэбы, у тым ліку на стаўкі ў анлайн-казіно.
Раней віцяблянін ужо двойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за махлярства. Падчас судовага разбору ён часткова прызнаў сваю віну.
Суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў мужчыну вінаватым у махлярстве ў буйным памеры, здзейсненым паўторна (ч. 3 арт. 209 КК), і прысудзіў яго да 4,5 года пазбаўлення волі са спагнаннем з абвінавачанага 14 тысяч рублёў у кошт пакрыцця маёмаснай шкоды і 550 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды двум пацярпелым.
Прысуд не набыў законнай моцы і можа быць абскарджаны, паведамілі ў пракуратуры Віцебскай вобласці.