Мужчына затрымаўся на вышыні 37 метраў у Любанскім раёне

У Любанскім раёне на тэрыторыі прамысловага прадпрыемства мужчына не мог самастойна спусціцца з вышыні 37 метраў. Спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

У МНС звярнуліся супрацоўнікі хуткай дапамогі і папрасілі дапамагчы пры спуску чалавека з вышыні.

Пацярпелага спусцілі ўніз пры дапамозе альпінісцкага рыштунку і жорсткіх насілак. Мужчыну шпіталізавалі, паведамляе МНС.