Фото: СК
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі 55-гадовага жывёлавода на ферме “Гардуны” ў Добрушскім раёне. Здарэнне адбылося 18 кастрычніка.
Мужчына загінуў, падмяняючы слесара. Ён ачышчаў гаспадарчае памяшканне.
“У працэсе выканання работ мужчына ўпаў на рухомыя элементы механізма сістэмы гноевыдалення – шасцярні і ланцугі канвеера. У выніку трапляння ў працуючае абсталяванне ён атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр”, – паведамілі ў СК.
Следчыя правялі агляд месца здарэння, у тым ліку механізма канвеера, канфіскавана дакументацыя, прызначаны экспертызы.