Мужчына разбіўся ў Мінску падчас дахавых работ

У Мінску загінуў рабочы падчас правядзення дахавых работ. Як паведамілі ў СК, на вуліцы Сухараўскай 37-гадовы рабочы страціў раўнавагу і сарваўся ўніз з даху дзевяціпавярховага дома.

Медыкі, якія прыбылі на месца, правялі комплекс рэанімацыйных мерапрыемстваў, аднак выратаваць мужчыну не ўдалося.

Па факце гібелі рабочага пачата праверка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!