Фото: СК
У Шчучынскім раёне мужчына атрымаў цяжкія траўмы пры падзенні з даху кароўніка 30 верасня, паведамляе Следчы камітэт.
Будаўнічая брыгада выконвала рамонт малочна-таварнага комплексу. Брыгадзір паведаміў рабочым пра неабходнасць будучай замены палімерных лістоў аэратара, аднак асобнага распараджэння не даваў. Нягледзячы на гэта, работнікі самастойна пачалі рамонт даху кароўніка і працавалі без страхоўкі.
Знаходзячыся на даху, 48-гадовы работнік наступіў на святлопрапускное акно. Канструкцыя не вытрымала яго вагі, і мужчына ўпаў уніз на бетон.
Пацярпелага шпіталізавалі ў рэанімацыю з траўмамі.