МУС трэніруецца разганяць масавыя беспарадкі ва ўмовах рэзкага абвастрэння аператыўнай абстаноўкі і НС

Міністэрства ўнутраных спраў сёння пачынае камандна-штабныя вучэнні. Яны праводзяцца пад кіраўніцтвам кіраўніка ведамства Івана Кубракова. На вучэнні таксама запрошаны дзяржсакратар Саўбеза Аляксандр Вальфовіч.

Заяўленая тэма мерапрыемства – кіраванне сіламі дзяржаўнай сістэмы рэагавання пры спыненні масавых беспарадкаў ва ўмовах рэзкага абвастрэння аператыўнай абстаноўкі і ўвядзення надзвычайнага становішча.

Як патлумачылі ў прэс-службе МУС, плануецца праверыць гатоўнасць кіраўніцтва ведамства да працы ў “асаблівых сітуацыях”. Будуць адпрацаваны алгарытмы прыняцця рашэнняў, зладжанасць усіх задзейнічаных ведамстваў.

Да вучэнняў прыцягнуты ўнутраныя войскі, супрацоўнікі МУС, прадстаўнікі іншых сілавых структур і органаў улады. Вучэнні працягнуцца да 27 лістапада. Яны будуць уключаць тэарэтычны і практычны этапы.

Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС