Фото: ВВ
МУС плануе правесці маштабнае вучэнне з унутранымі войскамі. Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы УВ Мікалай Карпянкоў, наведваючы в/ч 5525.
“У найбліжэйшы час будзе праводзіцца маштабнае вучэнне пад кіраўніцтвам міністра. Усе мы павінны якасна папрацаваць. Зусім нядаўна адбылася праверка баявой гатоўнасці Віцебскай брыгады, па выніках якой выявілі шэраг момантаў, якія неабходна выправіць”, – сказаў ён.
Калі і дзе пройдуць вучэнні, не ўдакладняецца.