МТЗ пачне зборачную вытворчасць у М’янме да канца года

МТЗ плануе адкрыць зборачную вытворчасць трактароў у М’янме да канца гэтага года. Пра гэта паведаміў гендырэктар завода Тарас Мурог падчас сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй М’янмы. Паводле яго слоў, першую партыю абсталявання ўжо адправілі ў гэтую краіну.

“Плануецца паставіць больш за 100 адзінак машынакамплектаў, каб сабраць там тэхніку, навучыць людзей і напоўніць унутраны рынак з перспектывай экспарту прадукцыі непасрэдна з М’янмы”, — расказаў ён.

Плануецца, што спачатку ў М’янме будуць збіраць дзве мадэлі трактароў магутнасцю 40 і 80 к.с. Пазней могуць дадаць і іншыя мадэлі.