МНС Беларусі таксама занялося праверкай баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці

Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Вадзім Сіняўскі ініцыяваў праверку баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці падраздзяленняў Віцебскага абласнога ўпраўлення да дзейнасці ў асаблівы перыяд.

У вучэбным зборы таксама возьмуць удзел асабовы склад Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада вобласці, Наваполацкага гарадскога аддзела, Полацкага і Аршанскага гаррайаддзелаў па надзвычайных сітуацыях.

“Кіраўнік выратавальнага ведамства паставіў задачу старанна прааналізаваць выяўленыя падчас праверкі недахопы і вызначыць напрамкі па далейшым развіцці і ўдасканаленні службовай дзейнасці”, – паведамілі ў МНС.

Праверкі гатоўнасці сёлета прайшлі ў структурах Мінабароны і МУС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!