Изображение: Минсктранс
У Мінску запрацавала сістэма аплаты праезду банкаўскай картай у наземным транспарце. Пра гэта паведамілі ў “Мінсктрансе”.
“З сённяшняга дня ў наземным гарадскім транспарце, абсталяваным валідатарамі з ВК-экранам, у ТЭСТАВЫМ РЭЖЫМЕ запрацавала бескантактавая аплата праезду банкаўскімі картамі”, – гаворыцца ў паведамленні “Мінсктранса”.
Дзяржпрадпрыемства папярэджвае, што пасля прыкладання карты да валідатара трэба абавязкова дачакацца пацвярджэння таго, што аплата прайшла паспяхова.