Фото: t.me/police_minsk
25-гадовага кіроўцу таксі затрымалі па падазрэнні ў махлярстве пасля таго, як сталічная кампанія па продажы патрыманых аўтамабіляў выявіла нястачу каля 180 тысяч рублёў.
Як устанавілі супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС Мінска, мужчына раней займаўся перапродажам аўтамабіляў і ведаў асаблівасці працы. Акрамя таго, яго знаёмы працаваў у гэтай фірме і расказваў яму пра парадак продажу машын.
Фігурант заключаў дагаворы на куплю патрыманых аўто ад імя сваіх былых кліентаў, выкарыстоўваючы копіі іх дакументаў. Пасля выстаўлення рахунку ён пералічваў толькі частку сумы, а затым з дапамогай графічнага рэдактара змяняў квітанцыю, указваючы ў ёй поўны кошт аўтамабіля. Падроблены чэк мужчына прад’яўляў супрацоўнікам кампаніі і забіраў машыну.
Такім чынам ён атрымаў 12 аўтамабіляў, якія затым перапрадаў праз інтэрнэт-пляцоўку. Пры размяшчэнні аб’яў ён выкарыстоўваў сім-карты, якія пасля знішчыў.
Паводле слоў затрыманага, атрыманыя ад продажу аўтамабіляў грошы ён траціў на пагашэнне даўгоў і куплю новых машын.
Распачата крымінальная справа аб махлярстве ў асабліва буйным памеры, паведамілі у ГУУС Мінгарвыканкама.