ГУУС Мінгарвыканкама правярае інфармацыю з сацыяльных сетак пра таксіста, які спрабаваў адвезці маладую дзяўчыну ў лес.
Пра інцыдэнт у сетцы расказала сама дзяўчына. Як паведамілі ў міліцыі, героі гісторыі – 19-гадовая мінчанка і 43-гадовы мінчанін.
“У рамках разбору будуць устаноўлены ўсе абставіны здарэння і дадзена прававая ацэнка”, – гаворыцца ў паведамленні.
У ГУУС Мінгарвыканкама таксама нагадалі, што ў сацсетках трэба публікаваць толькі правераную і дакладную інфармацыю.