Фото: Florian Steffen / Unsplash.com
Мінская міліцыя правярае паведамленні пра магчымае жорсткае абыходжанне з жывёламі з боку 26-гадовага мінчаніна, раней судзімага за аналагічнае злачынства.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, падставай для праверкі стала серыя паведамленняў у інтэрнэце пра мужчыну, якога ў публікацыях называюць жывадзёрам. У 2022 годзе ён быў асуджаны за жорсткае абыходжанне з жывёламі.
У ГУУС заявілі, што мужчына ўжо некаторы час знаходзіцца за межамі Мінска, а інфармацыя пра тое, што ён узяў жывёлу ў валанцёра, пакуль не пацвердзілася.
У міліцыі заклікалі не распаўсюджваць непацверджаныя звесткі. Калі каму-небудзь дакладна вядома пра правапарушэнні з боку мужчыны, пра гэта просяць паведаміць у аператыўна-дзяжурную службу раённага ўпраўлення ўнутраных спраў або па тэлефоне 102.