Мінскае метро зменіць графік руху ў Дзень горада

У Мінскім метрапалітэне 12 верасня зменіцца графік руху цягнікоў у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў да Дня горада Мінска.

З 9:00 да 00:00 інтэрвал руху цягнікоў на першай, Маскоўскай, і другой, Аўтазаводскай, лініях складзе 4 хвіліны. На трэцяй, Зеленалужскай, лініі цягнікі будуць хадзіць з інтэрвалам 7 хвілін.

Скарачэнне інтэрвалаў неабходнае для транспартнага забеспячэння пасажыраў падчас святочных мерапрыемстваў, якія праводзяцца 12 і 13 верасня, патлумачылі ў метрапалітэне.

Пасажыраў таксама просяць загадзя набыць жэтоны і праязныя білеты. Аплаціць праезд можна бескантактавай банкаўскай картай або з дапамогай мабільнага сэрвісу «Аплаці».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!